Рэспубліканскі конкурс «Настаўнік года Беларусі 2026»

Дата: 18 января в 19:51
30 просмотров

Віншуем Наталлю Уладзіміраўну Бабовіч, настаўніцу пачатковых класаў гімназіі, з выхадам у гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Беларусі2026»!Сёння, у рамках конкурсных выпрабаванняў, яна правяла ўрок матэматыкі ў 1-м класе 51-й гімназіі Гомеля. Тэма ўрока — «Лік 10» — была раскрыта праз прызму нашага роднага горада. Віртуальны памочнік Наталлі Уладзіміраўны — юны гомельчанін — дапамог стварыць атмасферу зімовага Гомеля. Разам з ім першакласнікі «праехалі» па знаёмых вуліцах, лічачы сняжынкі, гралі з ўпрыгожанымі ялінкамі і сустракаліся на каляднай плошчы. Рэгіянальны кампанент стаў жывой асновай для развіцця функцыянальнай граматнасці: дзеці не проста вывучалі склад ліку 10, але і ўжывалі матэматычныя веды ў знаёмых жыццёвых сітуацыях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.