Цяпло душы — кожнаму: візіт у пансіянат «Васільеўскі»

Дата: 18 января в 19:59
12 просмотров

Цяпло душы — кожнаму: візіт у пансіянат «Васільеўскі»
✅У межах рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» адбылася важная дабрачынная сустрэча. ✅Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сумесна з валанцёрскім атрадам «ДАР» наведалі сацыяльны пансіянат «Васільеўскі».
✅Гэты візіт прайшоў у цесным супрацоўніцтве з Гомельскай епархіяй у асобе старшыні аддзела па сацыяльным служэнні і дабрачыннасці протаіерэя Уладзіміра Сіленкі, а таксама пры падтрымцы Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
✅Госці павіншавалі пажылых людзей са святамі, падарылі ім цёплыя словы падтрымкі і падарункі. Канцэрт, шчырыя размовы і ўвага стварылі сапраўдную атмасферу душэўнасці і клопату. Такія сустрэчы яшчэ раз нагадваюць, як важна захоўваць сувязь пакаленняў і дзяліцца дабрынёй з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.