Прафілактыка і выбар прафесіі: сустрэча з інспектарам ІСН

Дата: 18 января в 20:03
21 просмотр

Прафілактыка і выбар прафесіі: сустрэча з інспектарам ІСН
✅У 11-х класах адбылася сустрэча з інспектарам ІСН Яруцічам С. Ф. 
✅Асноўнай тэмай размовы стала прафілактыка экстрэмізму і супрацьпраўных паводзін у моладзевым асяроддзі.
✅Інспектар падрабязна спыніўся на небяспецы такіх з’яў, як руфінг, дыгерства і сталкерства, падкрэсліўшы рызыку для жыцця і адміністрацыйную адказнасць за падобныя захапленні. Асаблівая ўвага была ўдзелена прадухіленню збыту наркатычных сродкаў і барацьбе з кіберзлачыннасцю. 
✅На канкрэтных прыкладах вучням растлумачылі, як не стаць ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў і не быць уцягнутымі ў незаконную дзейнасць.
Акрамя прафілактычнай часткі, Сяргей Фёдаравіч правёў прафарыентацыйную гутарку. 
✅Ён распавёў выпускнікам аб перавагах навучання ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ??парадку паступлення і асаблівасцях службы, дапамагаючы будучым абітурыентам вызначыцца з выбарам годнай прафесіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.