Гiмназія ўдзельнічала ў гісторыка-патрыятычным уроку "Маленькія сведкі Вялікай вайны",  якi быў арганізаваны Асацыяцыяй школ Расіі і Беларусі

Дата: 23 января в 22:52
16 просмотров

Сёння гiмназія ўдзельнічала ў гісторыка-патрыятычным уроку "Маленькія сведкі Вялікай вайны",  якi быў арганізаваны Асацыяцыяй школ Расіі і Беларусі 
 Урок быў прысвечаны Дню  вызвалення Варонежа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  вучні нашай гімназіі сталі ўдзельнікамі гэтага  мерапрыемства 
 Урок-сустрэча праходзіла  у фармаце дыялогу паміж навучальнымі ўстановамі Беларусі і Расіі. Гэта быў не звычайны урок, а жывая размова пра лёс дзяцей — такіх жа школьнікаў, — чые маленства было знішчана вайной
  Вучні  слухалі апавяданні пра тое, як дзеці перажылі акупацыю, як дапамагалі партызанам, працавалі ў шпіталях і проста верылі ў перамогу. Гэтыя дзіцячыя лёсы, падобныя на мільёны іншых, сталі наймацнейшым прыкладам мужнасці і цярпення.
Гэты ўрок стаў яшчэ адной кропкай перапынку, каб задумацца пра каштоўнасць міру і адказнасці перад гісторыяй

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.