Віншуем Аляксея Багдановіча, вучня 11 "А" класа

Дата: 23 января в 22:54
23 просмотра

Віншуем!

Аляксей Багдановіч, вучань 11 "А" класа, дасягнуў выдатнага поспеху!

За шэраг перамог і высокія дасягненні ў рэспубліканскіх конкурсах інфармацыйна-тэхнічнага профілю Аляксей стаў стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

Гэтая высокая ўзнагарода — вынік яго цяжкай працы, зацікаўленасці ў навуцы і тэхналогіях, а таксама пастаяннага імкнення да развіцця Алексея! 

Мы вельмі ганарымся Аляксеем і жадаем яму новых поспехаў, натхнення і яскравых перамог у будучым! 

Гонар нашай гімназіі! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.