Заняткі для будущых першакласнікаў

Дата: 26 января в 22:38
14 просмотров

Заняткі для будущых першакласнікаў. 
Мэта гэтых сустрэч – дапамагчы дзецям мякка і з цікавасцю ўвайсці ў школьнае жыццё.

Будучыя вучні ўжо спрабуюць сябе ў ролі сапраўдных гімназістаў

Займаюцца матэматыкай.
На занятках дзеці ў форме гульні знаёмяцца з лічбамі, фігурамі і прастымі лагічнымі задачкамі. Галоўнае – развіваць цікавасць і матэматычнае мысленне.
Здзяйсняюць падарожжа ў свет англійскай мовы.
Першыя крокі ў вывучэнні мовы праходзяць весела: песенькі, лічылкі, кароткія дыялогі і рухомыя гульні. Мэта – пачуць мелодыку мовы і пазбавіцца страху перад незнаёмым.
Вучацца грамаце.
Будучыя школьнікі працуюць з гукамі і літарамі, развіваюць маторыку рук, рысуючы і штрыхуючы, і вучацца складаць першыя склады. Усё гэта – аснова для лёгкага і паспяховага навучання чытанню і пісьму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.