Класная гадзіна ў 10‑м класе: да экзаменаў — з упэўненасцю!

Дата: 26 января в 22:41
14 просмотров

Класная гадзіна ў 10‑м класе: да экзаменаў — з упэўненасцю!
Гэта быў дыялог аб будучыні, дзе кожны  выказаў свае думкі, хваляванні і атрымаў карысныя адказы.
✅У ходзе сустрэчы ўсе разам:
Разглядалі тэрміны здачы экзаменаў, што дапаможа планаваць час і эфектыўна распрацоўваць графік падрыхтоўкі.

Абмяркоўвалі выбар паміж ЦЭ і ЦТ. Вучні задавалі пытанні пра адрозненні гэтых формаў ацэнкі ведаў, абмяркоўвалі плюсы і мінусы кожнай з іх. 
Класны кіраўнік даў каштоўныя парады, якія дапамогуць прыняць абгрунтаванае рашэнне.
Вывучалі набор прафесій, якія адпавядаюць выбару прадметаў для здачы экзаменаў. 
Гэта дазволіла гімназістам лепш уявіць свой далейшы шлях і звязаць яго з асабістымі інтарэсамі і магчымасцямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.