Свята здароўя і спорту: разам на лыжні!

Дата: 26 января в 22:54
14 просмотров

Свята здароўя і спорту: разам на лыжні!

У нашай гімназіі адбыўся асаблівы дзень – Свята здароўя і спорту. На лыжню выйшлі не толькі вучні, але і іх бацькі, а таксама настаўнікі!

Марознае паветра, іскрысты снег і ўсеагульны настрой сталі запраўскімі героямі свята. Увесь гімназічны двор ператварыўся ў вялікую спартыўную арэну. На лыжню выстраіліся і дасведчаныя спартсмены, і тыя, хто ўзяў лыжы ў рукі ўпершыню. Смех, падтрымка – тут кожны быў за адно.⛷️⛷️

Такія мерапрыемствы – гэта не проста спартыўныя спаборніцтвы. Гэта магутная сіла, якая аб’ядноўвае пакаленні. Калі побач з дзіцем на трасе яго бацька або настаўнік – гэта сапраўды свята. 

Галоўным вынікам свята сталі не хуткасць і секундамер, а яскравыя эмоцыі, ружовыя шчочкі ў дзяцей і задаваленнія твары дарослых. Усе адчулі асалоду ад руху і зімовых забаваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.