Занятак з падлеткамі, прысвечаны разуменню стрэсу і дэпрэсіі як часткі жыцця гімназістаў

Дата: 26 января в 22:57
13 просмотров

Сёння прайшоў важны занятак з падлеткамі, прысвечаны разуменню стрэсу і дэпрэсіі як часткі жыцця гімназістаў. Удзельнікі абмяркоўвалі, што такое стрэс, як пазнаць раннія прыкметы дэпрэсіі, і як кіраваць эмоцыямі ў паўсядзённым жыцці. Акцэнт быў зроблены на практычных стратэгіях самападтрыманні, тэхніках рэлаксацыі і важнасці адкрытага дыялогу з дарослымі.
На занятке была раскрыта інфармацыя пра новыя змяненні ў Законе "Аб правах дзіцяці".
Сацыяльна-педагагічная падтрымка ў гімназіі: кансультацыі педагогаў сацыяльных па вучобе, сацыяльным праблемам.
Псіхалагічная дапамога: індывідуальныя і групавыя кансультацыі з педагогамі-псіхолагамі.
Іншая падтрымка: спецыялісты  анлайн-платформы псіхалагічнай дапамогі:  экстраная дапамога медыцынскіх устаноў, Цэнтры, дружалюбныя падлеткам
г. Гомеля, або служба даверу па адзінаму нумару - 133. 
Падтрымка гімназіі накіравана на тое, каб падлеткі разумелі свае эмоцыі, мелі доступ да неабходных рэсурсаў. Разам мы адзiныя!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.