Команда нашай гімназіі прыняла ўдзел у Vlll інтэрактыўным гімназічным фестывалі «URBI ET ORBI» «Городу и миру», які адбыўся на базе гімназіі №51

Дата: 26 января в 23:01
14 просмотров

Команда нашай гімназіі прыняла ўдзел у Vlll інтэрактыўным гімназічным фестывалі «URBI ET ORBI» «Городу и миру», які адбыўся на базе гімназіі №51. 

Мерапрыемства аб’яднала актыўных, творчых і матываваных навучэнцаў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці ў розных напрамках.

Нашы ўдзельнікі паспяхова прайшлі ўсе туры фестывалю — творчы, інтэлектуальны, даследчы  і фізічны. Кожны этап стаў магчымасцю паказаць не толькі веды і ўменні, але і камандны дух, адказнасць і імкненне да развіцця.

Каманда годна прадставіла гімназію, пацвердзіўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і актыўную пазіцыю ў адукацыйным жыцці. Удзел у фестывалі стаў каштоўным вопытам, які аб’яднаў навучэнцаў і натхніў на новыя дасягненні 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.