Агітбрыгада актывістаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі наведала самых малодшых вучняў — нашых першакласнікаў.

Дата: 1 февраля в 14:34, Обновлено 1 февраля в 14:37
11 просмотров

Сябруй з БРПА: піянеры завіталі ў госці да першакласнікаў
✅Сёння ў нашай гімназіі адбылася цікавая і важная сустрэча: агітбрыгада актывістаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (БРПА) наведала самых малодшых вучняў — нашых першакласнікаў.
✅Старэйшыя таварышы-піянеры ў даступнай і займальнай форме расказалі малечы пра тое, як цікава праходзіць жыццё ў шэрагах БРПА. Галоўнай тэмай размовы стала знаёмства з тым, хто ж такі акцябронак. ✅Рабяты даведаліся, што гэта смелыя, дружныя і актыўныя першаадкрывальнікі, якія жывуць па пэўных правілах: любяць сваю Радзіму, ??паважаюць старэйшых, добра вучацца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
✅Піянеры патлумачылі будучым сябрам арганізацыі, што ўступленне ў шэрагі акцябрат — гэта першы крок у вялікую і дружную сям'ю БРПА, дзе кожнага чакаюць цікавыя гульні, сустрэчы і добрыя справы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.