Школа Актыўнага Грамадзяніна 29.01.2026

Дата: 1 февраля в 14:52
12 просмотров

Быць грамадзянінам — значыць быць патрыётам! 
Сёння ў нашай установе адукацыі прайшоў чарговы этап праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна). 
✅Тэма сустрэчы — «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць быць гатовым у любую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы».
Падчас мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі важнасць выканання грамадзянскага абавязку і ролю кожнага ў захаванні міру на нашай зямлі. Быць патрыётам — гэта не толькі словы, але і гатоўнасць да канкрэтных спраў дзеля росквіту і бяспекі сваёй краіны. Сустрэча яшчэ раз падкрэсліла: памяць пра подзвігі продкаў і адказнасць за будучыню — вось фундамент нашай незалежнасці.

На сустрэчу да гімназістаў завіталі ганаровыя госці: намеснік камандзіра батальёна Касмалодаў Максім Аляксандравіч і прадстаўнікі асобнай дэсантна-штурмавой брыгады г. Брэста.
✅У ходзе прафарыентацыйнай гутаркі вайскоўцы распавялі навучэнцам пра асаблівасці службы ў дэсантных войсках, важнасць вайсковай дысцыпліны і адказнасць за лёс краіны. ✅Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю слухалі пра баявыя будні элітнага падраздзялення, задавалі пытанні аб паступленні ў профільныя ВНУ і зразумелі галоўнае: абарона Айчыны — гэта ганаровая справа сапраўдных патрыётаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.