Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі правялі азнаямленчую гутарку з дзецьмі па зменах у Законе "Аб правах дзіцяці"

Дата: 1 февраля в 14:59
11 просмотров

Сёння нашы спецыялісты сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі правялі азнаямленчую гутарку з дзецьмі па зменах у Законе "Аб правах дзіцяці" 
Абмеркавалі:
Асноўныя правы дзіцяці і абавязкі 
Як змены ўплываюць на абарону дзяцей у гімназіі, на вуліцы і ў анлайн-прасторы 
Роля бацькоў у забеспячэнні бяспечнага асяроддзя 
Як паведамляць аб парушэннях правоў дзіцяці і куды можна звярнуцца па дапамогу 
Разуменне сваіх правоў дапамагае дзецям адчуваць сябе больш бяспечна і ўпэўнена 
У нашай краіне з 17 студзеня 2026 года пачалі дзейнічаць важныя змены ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 года № 2570-XII "Аб правах дзіцяці". Новая рэдакцыя закона істотна ўзмацняе меры аховы дзіцячай бяспекі і павышае ўзровень адказнасці дарослых за выкананне правоў непаўналетніх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.