Вечар сустрэчы выпускнікоў

Дата: 1 февраля в 15:01
17 просмотров

Гімназія зноў збірае сяброў! 
Дарагія нашы выпускнікі розных гадоў! Час ляціць хутка, але памяць пра школьныя гады застаецца назаўжды. Мы запрашаем вас акунуцца ў атмасферу настальгіі і радасці на нашым Вечары сустрэчы.
Калі: 7 лютага (субота).
 А каторай гадзіне: 16:00.
 Дзе: актавая зала.
Вас чакае цёплая сустрэча, творчыя нумары ад сённяшніх вучняў і шмат шчырых размоў. Прыходзьце самі і клічце аднакласнікаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.