Вучні 6-х класаў – майстры па дрэве!

Дата: 1 февраля в 15:24
10 просмотров

Вучні 6-х класаў – майстры па дрэве!

У школьных майстэрнях кіпіць творчая праца. Шасцікласнікі пазнаюць асновы працы з дрэвам і ствараюць сувенірныя вырабы з фанеры. Піла, нажоўка, шкурка — кожны інструмент у дзяцей у справе. Такія заняткі не толькі развіваюць дробную маторыку і ўвагу, але і выхоўваюць любоў да ручной працы. 

Упэўнены, што гэтыя першыя вырабы стануць асабістымі трафеямі для іх саміх або цёплымі падарункамі для блізкіх! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.