У гімназіі прайшла тэатралізаваная гульня "Суд над шкоднымі звычкамі", накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Дата: 1 февраля в 15:29
9 просмотров

У гімназіі прайшла тэатралізаваная гульня "Суд над шкоднымі звычкамі", накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Вучні выступілі ў ролях удзельнікаў судовага працэсу: суддзі, пракурораў, адвакатаў і "абвінавачаных" — алкаголя, тытуню і наркотыкаў. У ходзе гарачых дэбатаў яны аргументавана разглядалі шкоду звычак, іх прычыны і наступствы.

Гэтая інтэрактыўная форма дазволіла ўдзельнікам глыбей зразумець праблему, развіць крытычнае мысленне і ўзмацніць матывацыю для здаровага выбару.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.