Дынамічная гульня-знаёмства «Піянерыя — краіна цікавых спраў»

Дата: 1 февраля в 15:31
9 просмотров

Сярод удзельнікаў піянеpскай дружыны адбылася яркая і дынамічная гульня-знаёмства «Піянерыя — краіна цікавых спраў», якая аб’яднала хлопцаў і дзяўчат розных атрадаў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выконвалі творчыя і камандныя заданні, дзяліліся сваімі захапленнямі, вучыліся слухаць адзін аднаго і знаходзіць агульныя інтарэсы.

Гульня стала цудоўнай магчымасцю для новых сяброўстваў, умацавання каманднага духу і стварэння цёплай, добразычлівай атмасферы ў дружыне. Піянеры яшчэ раз паказалі, што разам яны — сапраўдная краіна добрых і цікавых спраў 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.