У гiмназii у рамках месячніка грамадска- патрыятычнага выхавання “Марафон патрыятычных спраў” прайшлі заняткі па выкарыстанні СІА Бяспека — гэта не тэорыя, а практыка!

Дата: 5 февраля в 16:53
9 просмотров

У поўнай гатоўнасці: у гiмназii у рамках месячніка грамадска- патрыятычнага выхавання “Марафон патрыятычных спраў” прайшлі заняткі па выкарыстанні СІА
Бяспека — гэта не тэорыя, а практыка! На гэтым тыдні нашы вучні адпрацавалі навыкі карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны.
Што было цікавага?
✅ Паўтарылі, чым рэспіратар адрозніваецца ад процівагаза.
✅ Навучыліся падбіраць патрэбны памер маскі.
✅ Трэніраваліся надзяваць ахоўны рыштунак на хуткасць па камандзе «Газы!».
Хлопцы і дзяўчаты паказалі выдатныя вынікі: большасць уклалася ў нарматыў і пацвердзіла, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі змогуць абараніць сябе і дапамагчы іншым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.