У 9-11 класах прайшлі класныя гадзіны , прысвечаныя малалетнім героям вайны і каштоўнасці здароўя.

Дата: 12 февраля в 22:58
14 просмотров

 Субота ў гімназіі пачалася з важных размоў 
✅  У 9-11 класах прайшлі класныя гадзіны , прысвечаныя малалетнім героям вайны і каштоўнасці здароўя.  Дзве, на першы погляд, розныя тэмы — “Маленькія героі Вялікай вайны” і “Здароўе” — аб’ядноўвае галоўнае: імкненне да жыцця, сіла духу і адказнасць, у тым ліку за ўласнае будучае 
Вучні змаглі па-новаму паглядзець на трагічныя старонкі гісторыі. Размова ішла пра  аднагодкаў — дзяцей і падлеткаў, на чыі плечы вайна ўсклала нядзетскую ношу. 
Другая частка  была прысвечана разважанням пра каштоўнасць, якую мы часта прымаем як належнае — наша здароўе. Практычны занятак быў накіраваны на разуменне сувязі фізічнага і псіхалагічнага дабрабыту 
Гэтыя дзве тэмы, як дзве паловы адной манеты, дапамаглі старшакласнікам яшчэ раз усвядоміць, як важна памятаць пра ўрокі мінулага, каб будаваць светлае будучае, і як важна клапаціцца пра сябе, каб мець сілы для гэтай будаўніцтва 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.