IV Рэспубліканскі конкурс метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем»

Дата: 19 февраля в 22:17
11 просмотров

IV Рэспубліканскі конкурс метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» зноў сабраў вялікую ўвагу педагагічнай супольнасці Беларусі!
▶️Арганізаваны каардынацыйным аддзелам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі, гэты конкурс традыцыйна стаў сапраўднай платформай для творчасці і абмену вопытам.
Масштаб уражвае: у аргкамітэт паступіла 345 работ! 
Па выніках экспертнай ацэнкі 26 удзельнікаў атрымалі званне «Дыпломант».
Сярод іх — наша настаўніца Вольга Мікалаеўна Карцель, якая ўзнагарождана дыпломам І ступені за распрацоўку пазакласнага мерапрыемства «Коўчынг для здаровага ладу жыцця»!
Сёння Вольга Мікалаеўна ўдзельнічала ў анлайн-форуме і ярка прэзентавала свае інструменты для матывацыі вучняў да здаровага ладу жыцця. Яе ідэі ўжо натхняюць калег і вучняў на рэальныя змены!
Вялікі дзякуй за прафесіяналізм, крэатыўнасць і адданасць справе! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.