Вучні 1-х класаў наведалі лялечны тэатр, дзе для іх быў паказаны спектакль «Казка — хлусня, ды ў ёй намёк»

Дата: 21 февраля в 20:53
9 просмотров

Культурны адпачынак першакласнікаў

✅На гэтым тыдні вучні 1-х класаў наведалі лялечны тэатр, дзе для іх быў паказаны спектакль «Казка — хлусня, ды ў ёй намёк». 

✅Нягледзячы на юны ўзрост, юныя гледачы з вялікай цікавасцю і ўвагай сачылі за развіццём сюжэта. Павучальная гісторыя ў даступнай для дзяцей форме нагадала пра важныя жыццёвыя ісціны, якія хаваюцца за казачным сюжэтам. 

✅Наведванне тэатра стала яркай падзеяй у жыцці школы, дазволіўшы дзецям не толькі цікава правесці час, але і дакрануцца да свету тэатральнага мастацтва.  Выказваем падзяку трупе тэатра за цёплы прыём і маляўнічае прадстаўленне!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.