Адкрыты ўрок у 7 "Б" класе па аповесці Івана Навуменкі "Настаўнік чарчэння"

Дата: 21 февраля в 20:56
19 просмотров

Вучні 7 "Б" класа разам з настаўніцай беларускай літаратуры Вольгай Леанідаўнай Лявоненка падчас адкрытага ўрока па аповесці Івана Навуменкі "Настаўнік чарчэння" стваралі сапраўдную творчую атмасферу: пісалі эсэ і складалі сінквейны, разгадвалі тэматычны крыжаслоў і адказвалі на пытанні тэсту, глыбока аналізуючы вобразы і падзеі твора. Чырвонай ніткай праз увесь занятак праходзіла думка аб непарушнай сувязі чалавека з Радзімай і высокіх маральных якасцях, якія фарміруюць сапраўдную асобу. Дзякуй настаўніку за натхненне і майстэрства ў выхаванні патрыётаў! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.