Адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе “Славутая дачка Полацкай зямлі”

Дата: 21 февраля в 21:08
7 просмотров

У нашай гімназіі прайшоў адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе. Тэма заняткаў была прысвечаная аповесці Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” 

Разам з настаўнікам вучні спрабавалі раскрыць галоўную мастацкую ідэю твора, гаварылі пра лёс Ефрасінні Полацкай і яе ролю ў гісторыі. Урок атрымаўся пазнавальным і цікавым! 

Урок быў насычаны эмацыйна. Вольга Васільеўна асабіста і разам з вучнямі падчас падарожжа спявалі, усе слухалі паведамленні летапісца, вызначалі рысы характару Рагнеды, Уладзіміра, Ізяслава, характарызавалі час і тагачасных беларусаў. 

Віншуем вучняў і настаўніка з выдатным урокам!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.