Інфазнайка: больш, чым проста ўрок!

Дата: 21 февраля в 21:48
9 просмотров

 Інфазнайка: больш, чым проста ўрок!

На гэтым тыдні на занятку «Інфазнайка» было горача! Дзеці не проста селі за камп’ютары, а спачатку ўладкавалі сапраўдную дыскусію. Мы пагаварылі на важную тэму: «А навошта наогул вывучаць інфарматыку?»

Адказы былі самыя розныя: каб лепш разбірацца ў тэлефоне, каб ствараць гульні, каб рыхтавацца да школы і нават каб "сябраваць з робатамі"! Дзеці самі прыйшлі да высновы, што інфарматыка — гэта не толькі пра экран, але і пра логіку, увагу і ўменне думаць.

А пасля тэорыі пачалося самае цікавае — развівальныя гульні! Праз гульню мы замацавалі новыя веды і проста выдатна правялі час.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.