ШЫРОКАЯ МАСЛЕНІЦА

Дата: 21 февраля в 22:16
28 просмотров

Аб’яўлены СТАРТ ШЫРОКАЙ МАСЛЕНІЦЫ
у гiмназii 36 г.Гомеля! 

Няхай у кожны дом загляне сонейка, каб на стале былі стосы бліноў — румяных, масленых, з духмянай начынкай! 

Гуляем шчыра, сустракаем вясну з размахам, каб увесь год быў шчаслівым і багатым! 

Сябры!  Нарэшце здарылася тое, чаго мы так чакалі! Да нас на гімназічны двор прыйшла Масленіца!  А разам з ёй — сюрпрызы і чараўніцтва!
У яе свіце сёння:
 Скамарохі — для смеху і забаў!
 Баба Яга — для казачнай інтрыгі!
 Вясна — якая толькі што перахапіла эстафету ў Зімы!

Глядзіце, вось яна, сувязь часоў: Зіма перадала свае ўладанні Вясне! 
Да цяпла, сонейка і бліноў! Прыходзьце ўсе — разам праводзім зіму і сустрэнем вясну так, каб запомнілася надоўга! 

Сёння гімназічны двор ператварыўся ў сапраўдны казачны горад!  Дзякуючы нашым залатым бацькам, тут выраслі 10 ГАСЦІННЫХ ПАДВОР'ЯЎ! 

Яны ўсё зрабілі ад чыстага сэрца , сваімі рукамі, з вялікай душой! Ніхто не застанецца без увагі:

 Гучныя конкурсы і вікторыны,
 Рухавыя гульні і эстафеты,
 Сюрпрызы і прыемныя падарункі,
 Смачнейшыя хатнія прысмакі, ад якіх немагчыма адарвацца!

Гэта проста РАЗДОЛЛЕ для нашых дзетак!  Кожны знойдзе забаву па душы. Вялікі дзякуй за гэта свята! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.