Міжнародны форум школ, аб’яднаных Асацыяцыяй школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь

Дата: 1 марта в 14:14
4 просмотра

У мэтах умацавання адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы адбыўся чарговы Міжнародны форум школ, аб’яднаных Асацыяцыяй школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Ключавымі тэмамі мерапрыемства сталі прэзентацыя педагагічных напрацовак і актыўны абмен вопытам паміж настаўнікамі дзвюх краін.????

Свае дасягненні на пляцоўцы форуму прадставілі дэлегацыі 
Расійскай Федэрацыі - педагагічныя калектывы са школы N3 г. Клінцы, а таксама прадстаўнікі адукацыйных устаноў Ялты і Анапы. Беларускі бок прадстаўлялі настаўнікі з гімназіі №36 горада Гомеля імя І. Мележа і іх калегі з гімназіі г.Кармы.

У ходзе форуму ўдзельнікі абмяняліся лепшымі практыкамі выхавання і навучання. Асаблівая ўвага надавалася пытанням захавання гісторыка-культурнай спадчыны, патрыятычнаму выхаванню.

Сустрэча прайшла ў атмасферы канструктыўнага дыялогу. Вынікам мерапрыемства стала дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве, правядзенні сумесных тэлемостаў, прымеркаваных да знакавых дат у гісторыі Расіі і Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.