У 8 “В” класе прайшоў адкрыты ўрок беларускай мовы

Дата: 1 марта в 14:26
5 просмотров

 У 8 “В” класе прайшоў адкрыты ўрок беларускай мовы

У нашай школе працягваецца тыдзень адкрытых урокаў! Марафон ведаў прадоўжыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Дзічанкова Вольга Сяргееўна, якая запрасіла вучняў 8 “В” класа ў займальнае лінгвістычнае падарожжа. 

 Настаўніца здолела ператварыць няпростыя правілы ў сапраўдную гульню інтэлектаў. Вучні не проста паўтаралі тэорыю, а даследавалі тэксты, спрачаліся пра коску ў сказах і стваралі сказы пра знакамітых жанчын у нашай гісторыі

Вось такія моманты даказваюць: беларуская мова — гэта модна, сучасна і вельмі цікава!  Дзякуй вучням за актыўнасць, а настаўніцы — за прафесіяналізм і крэатыўны падыход! 

Працягваем любіць роднае слова разам! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.