Нашы лідары на слёце кіраўнікоў моладзевых арганізацый

Дата: 1 марта в 14:31
3 просмотра

Нашы лідары на слёце кіраўнікоў моладзевых арганізацый

Прадстаўнікі адразу трох моладзевых аб’яднанняў нашай гімназіі — старшыня пярвічнай арганізацыі БРСМ Бабок Раман, старшыня Савета гімназістаў Жытнікава Аляксандра і старшая важатая Піянерскай дружыны імя братоў Лізюковых гімназіі — прынялі ўдзел у слёце кіраўнікоў моладзевых грамадскіх арганізацый.

Мерапрыемства аб’яднала актыўных, ініцыятыўных і неабыякавых маладых лідараў, якія ствараюць сучаснае моладзевае асяроддзе і развіваюць грамадскія ініцыятывы. Нашы прадстаўнікі абмяняліся вопытам з калегамі з іншых устаноў, абмеркавалі новыя фарматы працы, атрымалі карысныя парады ад арганізатараў і натхніліся на рэалізацыю свежых ідэй у гімназіі.

Удзел у слёце стаў не толькі магчымасцю прадэманстраваць актыўнасць нашай гімназічнай супольнасці, але і важным крокам да далейшага развіцця моладзевага самакіравання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.