Падарожжа ў свет традыцый: пяцікласнікі наведалі філіял Веткаўскага музея

Дата: 1 марта в 15:11
11 просмотров

Падарожжа ў свет традыцый: пяцікласнікі наведалі філіял Веткаўскага музея

Вучні пятых класаў здзейснілі займальнае падарожжа ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Г. Шклярава. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэты дзень стаў сапраўдным адкрыццём багатай народнай спадчыны.????

Падчас агляднай экскурсіі школьнікі з цікавасцю знаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія расказваюць пра духоўную і матэрыяльную культуру продкаў. Супрацоўнікі музея паказалі дзецям, наколькі непаўторны і разнастайны свет народных традыцый, адкрываючы для іх новыя старонкі гісторыі.

Але самай доўгачаканай і захапляльнай часткай візіту стаў інтэрактыўны занятак «Хлеб — усяму галава». Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста пачулі аповед пра шлях хлеба да стала, але і змаглі ўсё паспрабаваць сваімі рукамі. Сапраўдным задавальненнем стала сагчымасць упрыгожыць невялікі каравай, адчуваючы сябе сапраўднымі пекарамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.