Круглы стол «Здароўе і спорт у жыцці чалавека»

Дата: 1 марта в 15:12
9 просмотров

Круглы стол «Здароўе і спорт у жыцці чалавека» 
У гімназіі адбылося пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае важнасці здаровага ладу жыцця і ролі спорту ў штодзённым жыцці. У ім прынялі ўдзел вучні 4 класа.

Падчас сустрэчы дзеці разгадывалі тэматычныя загадкі, адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі карысць фізічнай актыўнасці і даведаліся шмат новага пра віды спорту, іх уплыў на здароўе і настрой.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай, інтэрактыўнай атмасферы і стала добрай нагодай для фарміравання станоўчых звычак, развіцця цікавасці да спорту і ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж вучнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.