На базе гімназіі № 46 г.Гомеля адбыўся гарадскі этап міжнароднага турніру па інтэлектуальных гульнях «Фавор»

Дата: 1 марта в 15:14
12 просмотров

На базе гімназіі № 46 г.Гомеля адбыўся гарадскі этап міжнароднага турніру па інтэлектуальных гульнях «Фавор». Каманда вучняў нашай гімназіі годна прадставіла ўстанову ў спаборніцтве, якое сабрало юных знаўцаў праваслаўнай культуры з розных школ горада .

Турнір праводзіцца з мэтай духоўна-маральнага і інтэлектуальнага развіцця школьнікаў, пашырэння іх ведаў у галіне хрысціянскай культуры.  
Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай і захапляльнай барацьбе. Пытанні турніру былі прысвечаны розным тэмам, уключаючы Свяшчэннае Пісанне, гісторыю Царквы, жыццё святых і праваслаўныя святы. Сёлета асаблівая ўвага надавалася знакавым датам і постацям, звязаным з гісторыяй Беларусі .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.