28 лютага 2026 года ў Дзяржаўнай установе "Гомельскі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі" адбылася знакавая падзея – прэм’ера спектакля "Урок дочкам".

Дата: 1 марта в 15:19
13 просмотров

"Урок дочкам": Дыялог пакаленняў на сцэне Гомельскага Палаца творчасці

28 лютага 2026 года ў Дзяржаўнай установе "Гомельскі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі" адбылася знакавая падзея – прэм’ера спектакля "Урок дочкам". 
✅Асаблівасцю пастаноўкі стаў удзел акцёраў-равеснікаў, што дазволіла юным гледачам з максімальнай глыбінёй і шчырасцю ўспрыняць ідэі, якія перадаваліся.

Заснаваная на п'есе І.А. Крылова пастаноўка закранула вечную тэму дзіцяча-бацькоўскіх адносін, зрабіўшы акцэнт на важнасць даверу. Маладыя акцёры па-майстэрску перадалі тонкасці падлеткавай псіхалогіі, паказаўшы, як часта юнае пакаленне, пагружанае ва ўласныя перажыванні, не заўважае відавочных ісцін, якія знаходзяцца зусім побач.

"Урок дочкам" – гэта не проста спектакль, а глыбокае і пранікнёнае разважанне пра сямейныя каштоўнасці, пра неабходнасць адкрытага дыялогу паміж дзецьмі і бацькамі, а таксама пра важнасць умення чуць і разумець адзін аднаго

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.