Дзясяцікласнікі наведалі прэм’ерны паказ дакументальна-гульнявога фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», які напярэдадні Дня Канстытуцыі выйшаў у пракат

Дата: 9 марта в 22:23
8 просмотров

Сёння ў нашых дзясяцікласнікаў быў асаблівы дзень — яны наведалі прэм’ерны паказ дакументальна-гульнявога фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», які напярэдадні Дня Канстытуцыі выйшаў у пракат.
Фільм, зняты рэжысёрам Яўгенам Шляменкавым на студыі «Беларусьфільм», распавядае пра студэнта Макса, які праз незвычайную камп’ютарную гульню адкрывае для сябе значэнне закона, адказнасці і сапраўдных каштоўнасцей .Гэта сапраўдны кінематаграфічны погляд на Асноўны Закон нашай краіны.

Для вучняў такі фармат стаў выдатнай магчымасцю спалучыць карыснае з прыемным: пашырыць веды па канстытуцыйным праве і атрымаць задавальненне ад прагляду сучаснай айчыннай стужкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.