НАШ ГОНАР НА ТЭЛЕЭКРАНАХ!

Дата: 9 марта в 22:54
13 просмотров

НАШ ГОНАР НА ТЭЛЕЭКРАНАХ! 

Сёння ў эфір выйшаў доўгачаканы выпуск тэлепраекта «Я ведаю!»! І ў ім ззяў наш гімназіст! 

Вучань 9 класа Іван Калькоў не проста ўпэўнена прайшоў у трэці тур, але і паказаў сапраўдны ўзровень эрудыцыі і выдатнае пачуццё гумару!  Сярод усіх дзевяцікласнікаў, якія ўдзельнічалі ў сённяшнім выпуску, Іван паказаў трэці вынік! 

Асобныя словы падзякі нашаму педагогу — настаўніку матэматыкі Святлане Мікалаеўне Баразне! Менавіта яна падтрымлівала Ваню ў студыйнай «настаўніцкай» і, упэўнены, дапамагла яму дасягнуць такой вышыні. Так трымаць! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.