Акцыя пад назвай "Мір. Сяброўства. Цукерка"

Дата: 14 марта в 23:04
7 просмотров

У сценах нашай гімназіі прайшла выдатная акцыя пад назвай "Мір. Сяброўства. Цукерка", якая падарыла самым юным навучэнцам зарад пазітыўных эмоцый. Мерапрыемства сабрала самых юных гімназістаў, гатовых дарыць адзін аднаму кампліменты і цёплыя словы. У працэсе хлопцы i дзяўчаты праявілі дзіўную чуласць і назіральнасць, а ўсмешкі суправаджалі кожнае сказанае слова, падкрэсліваючы каштоўнасць сяброўства і добрых адносін. Удзельнікі акцыі не толькі знаходзілі прыемныя рысы ў сваіх таварышах, але і адкрыта казалі аб тым, за што яны шануюць сваіх сяброў і аднакласнікаў. Такія моманты шчырасці і ўдзячнасці сталі сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства, дэманструючы, наколькі важна ўмець выказваць свае пачуцці і шанаваць тых, хто побач. У завяршэнні гэтай цёплай і душэўнай акцыі кожнага ўдзельніка чакаў салодкі сюрпрыз – смачныя цукеркі, якія сталі прыемным дадаткам да атрыманых станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.