Жараб'ёўка ўдзельніц  конкурсу "Міс Гімназіі"

Дата: 23 марта в 21:51
8 просмотров

Сёння ў актавай зале запанавала атмасфера прадчуцця і хвалявання 

Прайшла доўгачаканая жараб'ёўка ўдзельніц  конкурсу "Міс Гімназіі"
 Юныя прыгажуні сабраліся ў актавай зале, каб даведацца, пад якімі нумарамі ім трэба будзе змагацца за запаветны тытул і адстойваць гонар класа.  Арганізатары конкурсу ўжо рыхтуюць для дзяўчат насычаную праграму: творчыя конкурсы, інтэлектуальныя заданні, дэфіле і шмат іншых цікавых заданняў, якія вызначаць, хто ж стане новай "Міс Гімназіі - 2026".
 Мы з нецярпеннем чакаем іх выступленняў і жадаем усім удзельніцам удачы, натхнення і незабыўных уражанняў! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.