Прафілактычная гутарка напярэдадні вясновых канікул

Дата: 23 марта в 22:03
9 просмотров

Прафілактычная гутарка напярэдадні вясновых канікул

✅Напярэдадні вясновых канікул з вучнямі 6–7 класаў правяла прафілактычную гутарку метадыст аддзела прафесійнай арыентацыі і прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Богдан В. А. 

✅Мэта сустрэчы — папярэджанне няшчасных выпадкаў падчас канікул і фарміраванне правільных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

✅Асноўныя тэмы гутаркі:

• правілы паводзін на вуліцы і дарозе; 

• бяспека на вадаёмах і ў вясновы перыяд (крыга, паводка);   

• пажарная бяспека і правілы карыстання электрапрыборамі;   

• паводзіны пры надзвычайных сітуацыях і алгарытм выкліку дапамогі;   

• бяспека ў інтэрнэце і адказнасць у сацыяльных сетках;   

• асноўныя навыкі першай меддапамогі і куды звяртацца па дапамогу. 

Фармат: лекцыя, разгляд практычных сітуацый, прагляд відэаматэрыялаў і раздача інфармацыйных памятак.  

Пажаданне ад выступоўцы і адміністрацыі гімназіі: беражыце сябе, выконвайце правілы бяспекі і прыемных вам канікул!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.