Першы этап абласной алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў IV–IX класаў

Дата: 23 марта в 22:07
12 просмотров

Зноў алімпіядны марафон у гімназіі! 

Сёння, 21 сакавіка, а 9-й гадзіне стартаваў першы этап абласной алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў IV–IX класаў. 

Удзельнікі спаборнічаюць у ведах па беларускай мове і літаратуры, сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, біялогіі, кітайскай мове, а таксама фізічнай культуры і здароўі 

Жадаем усім удзельнікам упэўненасці ў сваіх сілах, натхнення і яркіх перамог! Няхай кожнае заданне будзе па сілах, а спаборніцкі дух дапаможа дасягнуць вяршынь! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.