Першая прафарыентацыйная экскурсія «Пед Старту»: у госці да гісторыі!

Дата: 23 марта в 22:29
14 просмотров

Першая прафарыентацыйная экскурсія «Пед Старту»: у госці да гісторыі! 
✅Выхаванцы педагагічнага лагеру «Пед Старт» працягваюць знаёмства з прафесіяй, і сёння ў іх адбылася першая прафарыентацыйная экскурсія. 
Хлопцы і дзяўчаты наведалі гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, а таксама пабывалі ў сапраўднай скарбніцы старажытнасцей – археалагічным музеі. 
Экскурсія стала сапраўдным падарожжам у часе: будучыя педагогі з цікавасцю разглядалі ўнікальныя экспанаты, даведаліся пра асаблівасці археалагічных даследаванняў і пачулі пра тое, як гісторыя можа стаць цікавым і жывым прадметам для школьнікаў. 
Для ўдзельнікаў «Пед Старту» гэта не проста выхад у музей, а яшчэ адзін крок у свет прафесійных магчымасцей. Хто ведае, можа менавіта тут нараджаецца будучы настаўнік гісторыі ці выкладчык універсітэта?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.