Лагер «Азбука здароўя” 23.03.2026

Дата: 23 марта в 22:39
13 просмотров

Вясеннія канікулы ў нашай установе адукацыі праходзяць ярка і пазнавальна. 
У лагеры «Азбука здароўя” кожны дзень насычаны падзеямі, накіраванымі не толькі на развіццё і актыўны адпачынак, але і на фарміраванне ў дзяцей важных навыкаў бяспечных паводзін.
Адной з ключавых падзей стала сустрэча з прадстаўніком Гомельскіх гарадскіх электрычных сетак Марынай Міхайлаўнай Федарковай. Яна правяла з дзецьмі гутарку пад назвай "Невідзімка, якая можа быць небяспечная". У даступнай і нагляднай форме яна нагадала дзецям аб правілах абыходжання з электрычнасцю ў побыце і на вуліцы, патлумачыўшы, чаму важна захоўваць асцярожнасць побач з энергааб'ектамі.
Асаблівая ўвага ў рабоце лагера надаецца псіхалагічнаму камфорту і прававой пісьменнасці. У 2-м атрадзе прайшла сустрэча з прадстаўнікамі  СППС. Спецыялісты ў гульнявой форме правялі занятак "Мае эмоцыі і пачуцці", дапамагаючы дзецям лепш разумець сябе і вучыцца канструктыўна выказваць свой настрой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.