Выхаванцы лагера «ПедСтарт» наведалі факультэт псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны

Дата: 25 марта в 22:15
13 просмотров

Сёння выхаванцы лагера «ПедСтарт» наведалі факультэт псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны 
✅Для школьнікаў быў арганізаваны трэнінг, прысвечаны прафілактыцы гвалту.  У час інтэрактыўнага занятку ўдзельнікі абмеркавалі важныя тэмы бяспекі, правілы канструктыўнага вырашэння канфліктаў і фарміраванне здаровага асяроддзя. 
Акрамя таго выкладчыкі факультэта расказалі аб умовах паступлення, спецыяльнасцях і магчымасцях навучання.  Выхаванцы атрымалі карысную інфармацыю, якая дапаможа ім у прафесійным самавызначэнні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.