Вучні сярэдняй школы №38 г. Гомеля наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых нашай гімназіі

Дата: 25 марта в 22:18
9 просмотров

Вучні сярэдняй школы №38 г. Гомеля наведалі мемарыяльны музей братоў Лізюковых нашай гімназіі.

Падчас наведвання для вучняў правялі кароткую, але вельмі змястоўную экскурсію. Яны даведаліся пра жыццёвы шлях братоў, іх мужнасць, баявыя подзвігі і значэнне для гісторыі Гомеля. Разглядаючы фотаздымкі, дакументы і экспанаты, дзеці літаральна дакрануліся да гісторыі, адчулі яе жывую прысутнасць і важнасць для сучаснасці. 

Музей пакінуў у гасцей яркае ўражанне і стаў месцам, дзе мінулае адкрылася па-новаму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.