Лагер "Азбука здароўя" 25.03.2026

Дата: 25 марта в 22:27
14 просмотров

Канікулы — гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць даведацца нешта новае. Чарговы дзень у лагеры выдаўся яркім, пазнавальным і вельмі актыўным!
Сапраўдны ажыятаж выклікала інтэлектуальная віктарына «Азбука бяспекі". У гульнявой форме дзеці паўтарылі правілы дарожнага руху, паводзін у побыце і на прыродзе. Пытанні былі няпростымі, але каманды справіліся бліскуча, паказаўшы выдатныя веды і ўменне працаваць у камандзе. 
Вясновае сонца, рухомыя гульні і эстафеты падарылі дзецям зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўвесь дзень.
У госці да малодшых школьнікаў прыйшоў прадстаўнік АСВОД. Спецыяліст расказаў дзецям аб правілах паводзін на вадаёмах у вясновы перыяд. Дзеці даведаліся, чым небяспечны тонкі лёд і як правільна дзейнічаць у экстранай сітуацыі.
Інспектар ІСН Яруціч Сяргей Фёдаравіч абмеркаваў з дзецьмі пытанні дысцыпліны, адказнасці за свае ўчынкі і нагадаў аб правілах паводзін у грамадскіх месцах падчас канікул. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.