Сёння ў нашым педагагічным лагеры “ПедCтарт” адбылася цікавая і пазнавальная сустрэча

Дата: 25 марта в 22:32
9 просмотров

 Сёння ў нашым педагагічным лагеры “ПедCтарт” адбылася цікавая і пазнавальная сустрэча. Сацыяльны педагог гімназіі правяла з вучнямі гутарку, прысвечаную важнай тэме – значэнню прафесій у жыцці кожнага чалавека. 
Разам з выхаванцамі лагера яна абмеркавала, чаму кожная прафесія па-свойму каштоўная і як розныя спецыяльнасці робяць наша жыццё поўным, камфортным і цікавым. Асаблівая ўвага была адведзена прафесіі педагога – чалавека, які не толькі перадае веды, але і выхоўвае, натхняе і дапамагае знайсці свой шлях. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.