Наведванне Гомельскага тэатра лялек

Дата: 30 марта в 22:26
8 просмотров

Чараўніцтва пачынаецца: наведванне Гомельскага тэатра лялек

Рэбята нашай гімназіі наведалі Гомельскі тэатр лялек і паглядзелі захапляльную пастаноўку. З першых хвілін дзяцей сустрэлі яркія дэкарацыі, жывыя персанажы і сапраўдная атмасфера казкі, якая адразу захапіла іх увагу.

Падчас спектакля рабяты з захапленнем сачылі за прыгодамі герояў, смяяліся, здзіўляліся і шчыра перажывалі за падзеі на сцэне. Такія сустрэчы з тэатральным мастацтвам развіваюць уяўленне, эмоцыі і дапамагаюць дзецям адкрываць для сябе новыя творчыя светы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.