Лагер «Сузор’е” 26.03.2026

Дата: 30 марта в 22:30
11 просмотров

Сённяшні дзень у лагеры «Сузор’е” быў насычаны падзеямі. Раніца пачалася з важнай сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ. Яны правялі цікавую гутарку пра правілы дарожнага руху. Вучні 2 атрада адправіліся ў падарожжа ў Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна. Там яны зрабілі сваімі рукамі цудоўны велікодны сувенір. Тым часам вучні 1 атрада атрымалі асалоду ад яркага спектакля ў Гомельскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. Але нашы прыгоды на гэтым не скончыліся! Вучні 2 атрада  наведалі дзіцячую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з цікавым светам творчасці беларускіх пісьменнікаў. Гэта быў дзень, напоўнены ведамі, творчасцю і радасцю адкрыццяў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.