Сакрэты хлебнага рамяства для маленькіх даследчыкаў

Дата: 30 марта в 22:48
8 просмотров

 Сакрэты хлебнага рамяства для маленькіх даследчыкаў

Вучні 4-га класа здзейснілі займальнае падарожжа ў мінулае, наведаўшы філіял Веткаўскага музея. Для дзяцей правялі інтэрактыўны майстар-клас «Хлеб – усяму галава», падчас якога яны даведаліся, якім няпростым быў шлях хлеба да стала нашых продкаў. Утульныя музейныя залы, напоўненыя духам даўніны, дапамаглі рабятам уявіць жыццё земляробаў, убачыць прылады працы і зразумець, чаму хлеб заўсёды лічыўся святынёй і сімвалам дастатку.

Асаблівую радасць выклікала практычная частка занятку. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем ператварыліся ў маленькіх пекараў. Пад кіраўніцтвам майстра дзеці пазнаёміліся са старадаўнімі рэцэптамі, даведаліся сакрэты прыгатавання рошчыны і адчулі, колькі цеплыні і працы ўкладалі нашы продкі ў кожны бохан хлеба

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.