Вучні 9-х класаў наведалі дзень адчыненых дзвярэй у каледжы імя Л.С. Выгоцкага

Дата: 30 марта в 22:58
15 просмотров

Вучні 9-х класаў наведалі дзень адчыненых дзвярэй у каледжы імя Л.С. Выгоцкага, які стаў важным крокам у выбары іх будучай прафесіі! 

Вучняў чакала насычаная праграма:
✅️ Экскурсія па каледжы: вучні змаглі зазірнуць у навучальныя аўдыторыі, каб на свае вочы ўбачыць, дзе і як праходзяць заняткі. 

✅️ Канцэртная праграма. 
✅️ Прэзентацыя спецыяльнасцей: будучыя абітурыенты атрымалі поўную інфармацыю аб усіх спецыяльнасцях, перспектывах працаўладкавання і магчымасцях далейшага навучання. Абмеркавалі ўсе дэталі прыёмнай кампаніі: тэрміны падачы дакументаў, прахадныя балы і асаблівасці залічэння.  Дырэктар каледжа Казімірава Ірына Раманаўна адказала на ўсе пытанні вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.