Віншуем Фалевіч Еву, вучаніцу 10 "А" класа,  з дыпломам III ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў!

Дата: 5 апреля в 22:32
17 просмотров

Віншуем Фалевіч Еву, вучаніцу 10 "А" класа,  з дыпломам III ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў!
✅Гімназія ганарыцца сваімі вучнямі!  Фалевіч Ева  дастойна прадставіла ўстанову адукацыі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Па выніках конкурсу Ева заняла III месца і атрымала Дыплом Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. 
Ева годна прайшла ўсе выпрабаванні і паказала высокі прафесіяналізм, эрудыцыю і любоў да роднага краю. 
Асаблівая падзяка кіраўніку Вярбіцкай В.М. за прафесійнае кіраўніцтва, падтрымку і натхненне! 
Гэта перамога – яскравае сведчанне таго, што ў гімназіі растуць сапраўдныя патрыёты і таленавітыя даследчыкі. Мы жадаем Еве новых дасягненняў, цікавых адкрыццяў і ўпэўненасці ў сваіх сілах!  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.