Фалевіч Ева, вучаніца 10 класа, дастойна прадстаўляе рэгіён на фінале рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»

Дата: 5 апреля в 22:41
14 просмотров

 Фалевіч Ева, вучаніца 10 класа, дастойна прадстаўляе рэгіён на фінале рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны», якi праходзіць у горадзе Мiнску
✅ Сёння адбываецца адзін з самых чаканых момантаў заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны», які ўжо традыцыйна аб’ядноўвае самых актыўных, таленавітых і неабыякавых юнакоў і дзяўчат Беларусі. Ева   не толькі годна прадстаўляе свой родны горад і навучальную ўстанову, але і ўвасабляе сабой лепшыя якасці сучаснай патрыятычнай моладзі: актыўную грамадзянскую пазіцыю, глыбокую павагу да гісторыі і імкненне да ведаў. 
Праект «Поезд Памяці» ўжо стаў сімвалам адзінства братніх народаў Беларусі і Расіі. Ён аб’ядноўвае школьнікаў, якія імкнуцца захаваць гістарычную праўду, шануюць подзвіг продкаў і гатовы сваімі справамі даказваць любоў да Радзімы. 
Няхай гэты дзень запомніцца яркімі эмоцыямі, цікавымі сустрэчамі і, безумоўна, перамогай! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.